Малітвы ранішнія - 16 Малітва 5-я, святога Васілія Вялікага - текст песни, слова, перевод, видео

Исполнитель: Малітвы ранішнія

Название песни: 16 Малітва 5-я, святога Васілія Вялікага

Дата добавления: 17.07.2024 | 01:00:43

Просмотров: 1

0 - текст верный

0 - текст неверный

Ознакомьтесь с текстом песни Малітвы ранішнія - 16 Малітва 5-я, святога Васілія Вялікага

Госпадзі Уседзяржыцелю, Божа сіл і ўсякае плоці, Ты ў вышынях жывеш і на нізіны спаглядаеш, сэрцы і думкі назіраеш і ясна ведаеш тайны чалавечыя, Беспачатнае і Вечнаіснае Святло, што не мае змянення і не дае ценю! Ты Сам, Неўміручы Цару, прымі маленні нашы, якія мы ў цяперашні час, спадзеючыся на мноства шчодрасцяў Тваіх, нячыстымі вуснамі прыносім Табе, і даруй нам правіннасці нашы, учыненыя намі дзеяннем, словам і думкаю, свядома ці несвядома; і ачысці нас ад усякае нечыстаты плоці і духа. І дай нам з нядрэмным сэрцам і цвярозаю думкаю ўсю ноч цяперашняга жыцця прайсці ў чаканні прышэсця светлага і слаўнага дня Адзінароднага Твайго Сына, Госпада і Бога і Спасіцеля нашага Іісуса Хрыста, калі са славаю Суддзя ўсіх прыйдзе кожнаму аддаць паводле ўчынкаў яго; каб не ў ляжанні і ляноце, а нядрэмнымі і на нагах, у выкананні запаведзяў Яго мы былі знойдзены, гатовыя ўвайсці з Ім у радасць і ў Бажэственны хорам славы Яго, дзе святкуючых голас несціханы і невымоўная асалода сузіральнікаў невыказнага хараства аблічча Твайго. Бо Ты — праўдзівае Святло, Якое прасвятляе і асвячае ўсё, і Цябе апявае ўсё стварэнне на векі вякоў. Амінь.
Господь - всемогущий, божественные силы и все плоти, вы живете на высотах и ​​смотрите на низменность, вы наблюдаете за сердцами и мыслями и четко знаете загадочного человека, однозначного и вечного света, который не имеет изменений и не дает тень! Вы сами, бессмертный царь, принимаете нашу просьбу, которую мы сейчас, надеясь на многочисленную щедрость ваших нечистых губ и простите нас наши проступки, слова и мысль, сознательно или без сознания; И очистить нас от каждой нечистой плоти и духа. И давай нам с добрым сердцем и трезвой мыслью всю ночь ; Чтобы не лежать и ленить, но хорошо и на ногах, в исполнении его заповедей, которые мы были найден Невыразимое блаженство бессознательной благотворительной организации вашего лица. Потому что вы - истинный свет, который просвещает и освящает все, и вы поете все творение вечно. Аминь.
Смотрите так же

Малітвы ранішнія - 07 Малітва Гасподня

Малітвы ранішнія - 12 Малітва 1-я, св. Макарыя Вялікага

Малітвы ранішнія - 06 Малітва да Прасвятой Троіцы

Малітвы ранішнія - 21 Малітва 10-я, да Прасвятой Багародзiцы

Малітвы ранішнія - 10 Псалом 50

Все тексты Малітвы ранішнія >>>